Як пратэсты ў Екацярынбургу ажывілі сепаратысцкія настроі на Урале
Апошні раз пра ўральскую дзяржаўнасць так шмат дыскутавалі, напэўна, у далёкім 1993 годзе.
Наступствам нядаўніх пратэстаў у Екацярынбургу стала вяртанне ў расійскую грамадскую дыскусію тэмы пагрозы ўральскага сепаратызму — ідэі стварэння на Урале аўтаномнага суб’екта федэрацыі, або нават незалежнай дзяржавы.
Апошні раз пра ўральскую дзяржаўнасць так шмат дыскутавалі, напэўна, у далёкім 1993 годзе, калі Свярдлоўскай вобласцю кіраваў харызматычны і амбіцыйны Эдуард Росель. Зрэшты, за феноменам уральскага сепаратызму стаяў не толькі фактар асобы.
Мясцовыя эліты задумаліся пра аўтаномію пад ціскам абставінаў. 31 сакавіка 1992 года была прынятая Федэральная дамова, якая стала часткай Канстытуцыі РСФСР.
Гэтая дамова давала магчымасць нацыянальным рэспублікам у складзе РСФСР прымаць уласныя законы, абіраць кіраўнікоў выканаўчай улады і весці самастойную знешнеэканамічную дзейнасць.
У шматлікіх аблвыканкамах, у тым ліку свярдлоўскім, тую дамову палічылі дыскрымінацыйнай у дачыненні да краёў і абласцей, і вырашылі дамагацца такіх жа правоў, як у нацыянальных аўтаномій.
Працяг артыкула чытайце тут.
Читайте еще
Избранное