Скандалы
Ксенія Ліцвіноўская, «Новы час»

Як прадпрымальник з «Советской Белоруссией» змагаўся

Суд Савецкага раёна Мінска не задаволіў позву экс-прадпрымальніка Аляксандра Шыловіча да газеты «Советская Белоруссия». «Я ж змагаюся з уладамі. А гэта адна сістэма», — пракаментаваў рашэнне суда Аляксандр Шыловіч.

Гісторыя жыхара вёскі Падзерскія Агароднікі і дзяржаўнай газеты нагадвае серыял. Аляксандр Шыловіч звярнуўся ў рэдакцыю з лістом. У калісьці адным з лепшых калгасаў няма нармальных умоваў для жыцця: не працуюць клубы, лазні, млыны, водаправод. А звароты па набалелых праблемах мясцовыя ўлады ігнаруюць. Аўтар ліста прасіў газету разабрацца з безгаспадарчасцю і дапамагчы жыхарам.

«Советская Белоруссия» адгукнулася. Гаспадарку на Случчыне наведаў тагачасны намеснік рэдактара Маліноўскі. Аднак ніякай дапамогі жыхары на дачакаліся. На гэты факт Аляксандр Шыловіч адрэагаваў другім лістом. У якім напісаў, што карэспандэнт «пайшоў на павадку ў жменькі бессаромных чыноўнікаў», а сама газета «нават да бульварнай не дацягвае».

Што адбылося далей, чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)