Як працуюць Wikings
34mag пагутарыў з аўтарамі беларускамоўнай «Вікіпедыі» і даведаўся пра wiki-этыкет, галоўныя памылкі пачаткоўцаў і войны паміж наркамаўскай і тарашкевіцкай часткамі аднаго з самых наведвальных сайтаў на свеце.
Максім, 41 год, галоўны бухгалтар (Менск)
– З «Вікіпедыяй» у мяне ўсё пачалося выпадкова. Я шукаў нешта на беларускай мове ў сеціве і знайшоў тое ў беларускай «Вікіпедыі», заўважыў памылкі, убачыў, што можна іх правіць, далей перайшоў на іншы артыкул – і пачалося. Хутка будзе 10 гадоў, як я гэтым займаюся. Артыкулы пішу самыя розныя. Напрыклад, глядзіш чырвоны радок, то-бок «артыкул, якога няма», і спрабуеш напісаць. Звычайна гэта нейкія біяграфіі ці гістарычныя нататкі. Вядома, усё добраахвотна, ніхто нікога не прымушае, хочаш – пішаш, хочаш – не. Асабіста я кожны дзень працую над артыкуламі па 2-3 гадзіны.
Я імкнуся пісаць на тэмы, у якіх лічу сябе кампетэнтным. Можна, вядома, нечага не ведаць, але знайсці адпаведную літаратуру і напісаць. Амаль пра ўсе беларускія гарады артыкулы пачаў я. Потым іх дапісвалі, перапісвалі, але пачынаў – я. Пра шмат рэк беларускіх я напісаў, пра некаторыя вёскі. У нас ёсць людзі, якія пішуць пра астраномію, фізіку, матэматыку. Яны ў гэтым разбіраюцца, я звычайна за такія артыкулы не бяруся.
Працяг тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное