Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як польскія сацыялісты хацелі аднавіць ВКЛ

Роўна стагоддзе таму жаўнеры Юзафа Пілсудскага пасля кравапралітных баёў супраць Чырвонай Арміі ўвайшлі ў сталіцу Беларусі. Паспрабуем разабрацца, што папярэднічала тым падзеям, як горад на Свіслачы «сустрэў» польскія войскі і чаму будучая сталіца БССР не апынулася ў межах міжваеннай Польшчы.

Польскія войскі ўваходзяць у Мінск, жнівень 1919

Яшчэ падчас Першай сусветнай вайны польскія сацыялісты на чале з Лявонам Васілеўскім выступалі за стварэнне фэдэратыўнай польска-літоўска-беларускай дзяржавы.

Гэтай ідэі прытрымліваўся і Юзаф Пілсудскі, хоць на яго ціснулі паплечнікі, якія выступалі за інкарпарацыю (жорсткае далучэнне) усходніх тэрыторый былой І Рэчы Паспалітай да этнічна польскіх зямель.

Начальнік польскай дзяржавы разумеў, што толькі стварэнне «санітарнага калідора» паміж Расіяй (не важна «белай», ці «чырвонай») і Польшчай дасць апошняй гарантыю захавання незалежнасці, а ў выпадку ваенных дзеянняў яшчэ і хаўруснікаў у выглядзе беларусаў, літоўцаў і, магчыма, украінцаў.

Пры гэтым, галоўную ролю ў такім федэрацыйным саюзе павінна была адыгрываць Варшава. На жаль, працэс фарміравання беларускай нацыянальнай свядомасці ў гэты час знаходзіўся ў пачатковай стадыі, што давала суседзям магчымасці маніпуліраваць «беларускім пытаннем» у палітыка-вайсковых гульнях.

У той жа час у Польшчы моц набірала нацыянал-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Рамана Дмоўскага, якая выступала за ўключэнне «усходніх крэсаў» у склад польскай дзяржавы «без усялякіх саступак нацыянальным меньшасцям».

Хутка пасля абвяшчэння Польшчай незалежнасці ў Міністэрстве замежных спраў быў свораны Літоўска-Беларускі дэпартамент, якім кіраваў Людвіг Каланкоўскі. Новы орган распрацоўваў план «паляпшэння» адносінаў паміж Другой Рэччу Паспалітай і яе ўсходнімі суседзямі.

Хутка палякі сутыкнуліся з новай праблемай — як аб’яднаць два нацыяналізмы — беларускі і літоўскі? Тут важкую ролю адыгрывала гістарычная традыцыя Вялікага княства Літоўскага. Але «бацька Другой Рэчы Паспалітай», відавочна, не ўлічыў, што ў эпоху нацыянальных дзяржаў цяжка пабудаваць федэрацыйнае аб’яднанне, якое грунтуецца толькі на гістарычных традыцыях. Пасля заняцця Вільні ў красавіку 1919 года польскія ўлады стварылі Вайсковае ўпраўленне на тэрыторыях Літвы і Беларусі. Тады ж Юзаф Пілсудскі выпусціў знакаміты зварот «Да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага», у якім «начальнік» імкнуўся ўпэўніць мясцовае насельніцтва ў тым, што польскае войска — не захопнікі, а наадварот, вызваліцелі.

Праўда, тэкст быў толькі на польскай і літоўскай мовах, з чаго бачна, з кім імкнуўся дамаўляцца Пілсудскі наконт будучыні тэрыторый «гістарычнай Літвы».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(10)