Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як польскія памежнікі зберагалі гістарычную спадчыну Заходняй Беларусі

У 1930-я гады польскі Корпус аховы памежжа (КАП) быў адной з самых добра падрыхтаваных службаў Польшчы. Гэта тычылася як вайсковага складніку, так і грамадска-палітычнага, і культурнага. Перад памежнікамі ставіўся шэраг задач, з якімі, збольшага, яны спраўляліся.

Золата, знойдзенае ў адным з курганоў

Адным з такіх «выклікаў», як ні дзіўна, было захаванне гісторыка-культурнай спадчыны паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай, а таксама ўпарадкаванне старых вайсковых пахаванняў у памежных раёнах.

Тэрыторыя, на якой неслі службу капаўцы, сапраўды была малавывучанай гісторыкамі і археолагамі. У Заходняй Беларусі ў 1920–1930-я гады польскія спецыялісты праводзілі даследаванні (у тым ліку і археалагічныя), аднак гэтага было недастаткова.

Таму польскія ўлады спадзяваліся на дапамогу тых, каго, здавалася б, справа аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў не тычылася.

Напрыклад, у польскіх вайсковых выданнях 1930-х гадоў часта публікаваліся матэрыялы, у якіх аўтары заклікалі польскіх вайскоўцаў, якія служылі «на крэсах», уважліва ставіцца да старажытных знаходак і «ратаваць» іх.

— Некалькі дзён таму старшы сяржант Ян Мільчарэк даслаў у Аддзел выхавання жаўнераў камандавання КАП пару старых срэбных манет і прыгожа выкананую з гліны трубку (якая паходзіла з XVI–XVII стагоддзя) з просьбай перадаць іх у музей.

Гэтыя рэчы Мільчарэк набыў у мясцовых сялян, якія выкапалі іх на ўласных зямельных надзелах падчас гаспадарчых прац. Трэба адзначыць высокі ўзровень грамадзянскай свядомасці старшага сяржанта Мільчарка, які не пашкадаваў уласных сродкаў, каб уратаваць каштоўныя для даследчыкаў прадметы.

[...] Ахова знойдзеных старажытных прадметаў ад знішчэння з’яўляецца нашым абавязкам, таму што ўсё гэта — гістарычныя артэфакты, якія нагадваюць пра нашых продкаў, што ў старажытнасці абаранялі межы Рэчы Паспалітай, — падкрэслівалася ў адной з публікацый.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(10)