Общество

Сяргей Пульша, Новы час

Як пазбавіцца ярлыку «здраднік»?

6 сакавіка 1990 года быў створаны аргкамітэт па заснаванні структуры, якая, падаецца, адзіная, што клапоціцца пра нашых суайчыннікаў за мяжой. І працы ў «Бацькаўшчыны» дадаецца і дадаецца.

У Саўт-Рыверы, што з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША, ушанавалі памяці паўстанцаў Слуцкага збройнага чыну 1920 года. 8 снежня 2019 года

Ні для каго не сакрэт, што беларусы масава з’язджаюць з «краіны для жыцця» і «сацыяльна арыентаванай дзяржавы». Тут не трэба быць сацыёлагам альбо шукаць нейкую статыстыку, трэба толькі азірнуцца навокал. Прынамсі, у мяне сяброў і знаёмых, якія цяпер стала жывуць у замежжы, больш, чым у Беларусі.

Прычынаў для ад’езду багата. Гэта і стагнацыя эканомікі, і немагчымасць рэалізаваць свае праекты. А тое і ўвогуле «нязгода з дзеючым кіраўніком дзяржавы».

У нейкай ступені паўплывала і «праграма Каліноўскага», і выгнаны ў Вільню Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пачыналася ўсё як «кузня адукаваных і дасведчаных кадраў для дэмакратычнай Беларусі».

Але дэмакратыя ў Беларусі так і не настала (можа і «дзякуючы» адтоку актыўных і крэатыўных маладзёнаў у гэтыя праграмы). А таму ў Беларусі гэтым «адукаваным і крэатыўным» няма дзе прымяніць свае веды і здольнасці.

У нармальнай краіне, канешне, дзяржава, «маці-радзіма», была б зацікаўленая ў дасведчаных, маладых і поўных працоўнага энтузіязму кадрах. Але — не ў нас. У нас дагэтуль, па старой савецкай завядзёнцы, успрымаюць імігрантаў як «здраднікаў». Увогуле, узнікае адчуванне, што дзяржава кажа: «З’ехалі — дый добра».

Цалкам артыкуд чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(8)