«Як пашкадавалі тыя, хто спрадаў мацярынскую хату»

Гарадскія скупляюць хутары і хаты ў вёсках. Шчаслівыя і яны, і тыя, што прадалі непатрэбны ўжо нікому дом. Але бяда пачынаецца пазней.

Праз пару гадоў многія людзі пачынаюць моцна шкадаваць, што прадалі бацькоўскія дамы. Часам здараюцца драматычныя сцэны.

На нашай вуліцы дзеці прадалі дом бацькоў пасля іх смерці. Пазней людзі бачылі, як дзеці прыязджалі і прапаноўвалі грошы новым гаспадарам, плакалі, хадзілі пад вокнамі і гладзілі рукамі сцены дому.

Паспяшаліся з продажам і адны мае сваякі. Прыязджаючы з гарадоў на гадавіны смерці бацькоў, дзеці збіраюцца ў лесе, дзе ядуць абед, а потым спыняюцца на дарозе і глядзяць шклянымі вачыма на дом.

У некаторых разуменне памылкі прыходзіць праз шмат гадоў.

Адзін дзядзька прадаў бацькоўскі дом яшчэ ў 90-­я. У вёсцы ў яго, апрача як магіл бацькоў, нікога няма. Сёння ён ужо сам пенсіянер. Прыязджае, пакідае машыну ў некага ў двары і ідзе з заплечнікам у лес. Будуе там зямлянку і жыве тыдзень ці два.

На мінулым тыдні налібацкі егер распавёў гісторыю, як убачыў у лесе на былым хутары дзясятак людзей, якія елі абед. Аказалася, што дзеці прыехалі ў месца, дзе яны выраслі, але ад дому застаўся толькі фундамент, пра што яны сёння моцна шкадуць.

Да нас у госці, бывае, прыязджаюць бацькавы аднакласнікі, у якіх у вёсцы даўно ўсе паўміралі.

Адна жанчына, памятаю, пайшла ў свой былы дом і папрасіла гаспадароў трошкі пасядзець у пакоі сваіх бацькоў. Ці вартыя пару тысяч даляраў такога?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)