Як пакаралі Паўла Севярынца за «Верым! Можам! Пераможам!» пасля абвяшчэння прысуду
Жонка палітвязня паведаміла, што Павел Севярынец дзень правёў у адстойніку.
Фота Радыё Свабода
— За ўчорашняе «Верым! Можам! Пераможам!» Павел дзень правёў у адстойніку. Такія светлыя словы ў беларускай турме, на жаль, не даруюць, — напісала Вольга Севярынец.
25 траўня у Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў. Іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса. Паўла Севярынца пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Читайте еще
Избранное