Як падмаскоўныя Хімкі беларусам абраз падарылі
Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — абраз Божай Маці «Каложская».

Абраз Божай Маці «Каложская». г.Гродна. Фота з сайта //piligrim.by/
Два з лішкам стагоддзі да гэтай святыні Барыса-Глебскай Каложскай царквы ішлі людзі, якія чулі пра цуды і незвычайнае выздараўленне. Апісанне ўражвае: апраўлена ў сярэбраны з пазалотай аклад, якія ўпрыгожаны горным крышталем, лік – з дзвюма сярэбранымі каронамі з пазалотай, рамы ўпрыгожаны кветкавым арнаментам з бісеру... Аднак у 1915 годзе абраз быў эвакуіраваны ў Расію, пасля чаго сляды яго былі безнадзейна страчаны. Ужо шмат гадоў Гродзенская епархія і гарадскія ўлады займаюцца пошукамі старажытнага абраза, але, на жаль, беспаспяхова.
У цяперашні час у царкве знаходзіцца вышытая павялічаная копія цудатворнага абраза. А ў 2006 годзе яшчэ адзін спіс старажытнай Каложскай іконы, выкананы па гістарычных апісаннях у майстэрні Маскоўскай патрыярхіі ў дакладнай адпаведнасці з памерамі арыгіналу, быў падараны царкве мэрыяй падмаскоўнага горада Хімкі.
Таксама ў праекце:
Адкуль на рэзідэнцыі магістра тэўтонскага ордэна напамін пра беларусаў
Читайте еще
Избранное