Общество
Анастасія Зелянкова

Як куры дапамаглі пабудаваць самы прыгожы храм Беларусі

Сёння ў аб’ектыве праекта “Ілюстравая гісторыя” — найпрыгажэйшы каталіцкі храм ў Беларусі – Троіцкі касцёл у Гервятах.

Касцёл Святой Троіцы. в.Гервяты, Гродзенская вобласць. Фота з сайта //belarus-travel.by

«Беларускім Нотр-Дамам» называюць Троіцкі касцёл у Гервятах, які ў гэтым годзе адсвяткуе сваё 110-годдзе. І нездарма. Даследчыкі кажуць, што гэта самы вялікі касцёл у Беларусі (вышыня 61 метр) і адзіны, у архітэктуры якога захаваны ўсе нормы і правілы готыкі. Аднак і тых, хто не з’яўляецца знаўцам тонкасцяў архітэктурных стыляў, павінна ўразіць прыгажосць і велічнасць гэтага храма, які быў пабудаваны адносна нядаўна — у 1903 годзе на месцы драўлянага касцёла віленскім дойлідам Вацлавам Міхневічам на сродкі князя Альшэўскага.

Фота з сайта //glidernet.livejournal.com/

Кажуць, што на будаўніцтве храма працавалі больш за 70 чалавек. Цэглу выраблялі на спецыяльна пабудаваным для гэтага за вёскай заводзе. Чарапіцу прывозілі з Германіі. А вапну атрымлівалі з камянёў, якія дабывалі ў рацэ Лоша. Дарэчы, для большай трываласці ў раствор дабаўлялі яйкі, якія тысячамі збіраліся ў мясцовых жыхароў.

Таксама ў праекце

Шклоўскі сэкс-сімвал

Як звычайны зваршчык ледзь не спаліў напамін пра Панятоўскага

Як еўрапейскі вядзьмак «падарыў» Беларусі самы вядомы прывід

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)