Общество

Валянціна Аксак, Новы час

Як «Купалінка» стала гімнам беларускага пратэста

Апошні раз прыціснутыя чорнымі амбаламі да нейкае глухое сцяны жанчыны спявалі «Купалінку» 19 верасня. З таго азвярэла «хапунскага» вечара і на пляцы Незалежнасці яна тысячагалосым хорам больш не гучыць.

Упершыню ў шматгалоссі сёлетніх пратэсных шэрагаў Менска-Мінска мы пачулі яе 13 жніўня. Увечары таго дня некалькі дзясяткаў жанчын сабраліся ля помніка Якубу Коласу і запяялі не чаканую ў той момант «Пагоню» альбо баявы марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», і не рэлігійны гімн «Магутны Божа», і не «Муры» з іх надзённым рэфрэнам «Прагнеш свабоды, то бяры», і нават не бясспрэчны адраджэнскі хіт Лявона Вольскага «Тры чарапахі».

Паліла́ся ж над пляцам лірычная «Купалінка». Яе журботныя словы і журлівая мелодыя ніяк, здавалася б, не пасавалі мітынговаму настрою, і тым больш узгадаваным на мадэрновых рытмах маладым галасам пратэстоўцаў.

Назаўтра, 14 жніўня, «Купалінка» разлеглася па наваколлі магутным рэхам прафесійных выканаўцаў. Ад раніцы яе акапэльна праспявалі артысты Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а ўдзень у суправаджэнні аркестра опернага тэатра над Траецкаю горкай залунаў магутны барытон маладой зоркі Іллі Сіўчукова.

Ад 19 жніўня амаль месяц апоўдні ля зачыненых дзвярэй Купалаўскага тэатра «Купалінку» разам з усімі ахвотнымі выконваў Спеўны сход Сержука Доўгушава. А з 20 жніўня пад скрыпку Таццяны Грыневіч яе штовечар спяваў шматтысячны хор на пляцы Незалежнасці.

Па суботах жа і нядзелях «Купалінка» асвятляла твары сотняў тысячаў удзельнікаў пратэсных маршаў. Чаму ж менавіта гэтая песня стала паслявыбарчым народным гімнам?

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(10)