Общество
Анастасія Зелянкова

Як каталіцкі храм стаў праваслаўным з-за «великолепия»

Народ гэты храм называў каменныя карункі, а савецкая ўлада зрабіла тут склад хімікатаў і забаўляльную ўстанову, а ў наваколлях адпачываў сам Будзёны. Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сар’я.

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы. в.Сар’я. Верхнядзвінскі раён. Фота з сайта //mita.by

Гледзячы на царкву ў вёсцы Сар’я, менш за ўсё думаецца, што гэта праваслаўны прыход. І сапраўды, адпачатку гэты храм будаваўся як звычайны касцёл – шчыры каталік гаспадар Сар’і Ігнацій Лапацінскі ўзвёў яго ў гонар сваёй заўчасна памерлай жонкі, якую вельмі любіў (ён нават ажаніўся з ёй, нягледзячы на адсутнасць пасагу). Вось толькі час для ўзвядзення касцёлу быў абраны не самы лепшы — у той час у заходніх краях Расійскай імперыі праводзілася маштабная антыкаталіцкая кампанія. Некалькі разоў да Лапацінскага наведваліся рознага кшталту рэвізоры і нарэшце, праз некалькі гадоў пасля будаўніцтва, у 1865 годзе касцёл быў канфіскаваны царскай уладай з фармулёўкай «за великолепие» і перададзены праваслаўным.

Храм у Сар’і на малюнку Напалеона Орды

У 1935 годзе храм быў закрыты, а пасля вайны выкарыстоўваўся як склад хімікатаў, пазней – як забаўляльная ўстанова. А ў былым маёнтку Лапацінскіх у пачатку 1920-х дзейнічала камуна, радавыя могілкі ўвогуле зніклі, а ў садзе зрабілі дом адпачынку для памежных войск. Кажуць, што нават маршал Будзёны правёў тут шмат часу. Здавалася, ў 1989 годзе справядліваць перемагла – храм вярнулі каталікам, але ў 1990-м зноў перадалі праваслаўнаму прыходу.

Фота з сайта //mita.by

Таксама ў праекце:

Як памылка ў дакуменце развязала самую крывавую вайну

40 пудоў срэбра для савецкіх атэістаў

Як у Асвеі апельсіны вырошчвалі і палац на цэглу разбіралі