Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як французскія танкі не ўратавалі Польшчу ў 1939-м

Францыя была адным з галоўных вайсковых хаўруснікаў Другой Рэчы Паспалітай.

Танкі «Рэно R-35»

Летам 1938 года на вайсковым палігоне «Лясны» пад Баранавічамі адбыліся маштабныя вучэнні польскага войска «Заняткі 32а».

Падчас іх польскія пяхотнікі і танкісты 3-га танкавага батальёна практыкавалі наступ пяхотнага батальёна, узмоцненага танкамі, на ўмацаваныя пазіцыі пяхоты.

Выбар месца быў невыпадковы: зусім побач знаходзілася савецка-польская мяжа, і «Двуйка» валодала інфармацыяй, што бальшавікі рыхтуюць да будучай вайны значныя танкавыя сілы.

На гэтых стратэгічных вучэннях прысутнічалі і замежныя вайскоўцы, сярод якіх быў афіцэр танкавых войскаў Французскай Рэспублікі маёр Мішэль Малагуці. Г

этая акалічнасць не была выпадковай: па-першае, Францыя была адным з галоўных вайсковых хаўруснікаў Другой Рэчы Паспалітай, а па-другое, менавіта з берагоў Сены палякі чакалі пастаўкі сучаснай вайсковай тэхнікі — і найперш танкаў.

Ад крэдыту да справы — шлях далёкі

Яшчэ ў 1935 годзе Варшава ўпершыню загаварыла пра «вытворчасць новых лёгкіх танкаў «Рэно» для Польшчы». 6 верасня 1936 года ў замку Рамбуе пад Парыжам была падпісана польска-французская ўмова аб вылучэнні ўрадам Францыі крэдыту ў 2,6 мільярдаў франкаў для Польшчы на набыццё вайсковай тэхнікі і абсталявання.

У сакавіку 1937 года Францыю наведала дэлегацыя польскіх ваенных інжынераў, якая павінна была «паглядзець» новы танк і абмеркаваць магчымасць яго даўзбраення польскай гарматай «Бафорс».

На сустрэчы, якая адбылася 11 сакавіка, высветлілася, што вежа французскага танка занадта малая, каб размясціць там польскую гармату. Гэта паменшала польскі энтузіязм.

У адной са справаздачаў, зробленых пасля візіту ў Францыю, адзначалася: «Гэты танк можна выкарыстоўваць толькі для падтрымкі пяхоты. Ён не прыдатны для самастойных дзеянняў. Валодае абмежаванымі магчымасцямі барацьбы з танкавамі сродкамі праціўніка. [...] Аднак для суправаджэння пяхоты — гэта найлепшы танк у свеце».

Ужо ў красавіку 1937 года Варшава ўсё ж прыняла рашэнне распачаць ліцэнзійную вытворчасць «Р-35» у Польшчы. Аднак справа не рухалася наперад, бо французы зацягнулі вылучэнне крэдытных сродкаў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(11)