В мире

Сяргей Варончык, Новы час

Як дыктатар рэферэндум праводзіў

У ліпені 1947-га ў Іспаніі прайшоў адзін з самых дзіўных плебісцытаў у гісторыі. Іспанцы прагаласавалі супраць наяўнай дыктатуры, пры гэтым ухваліўшы існуючы дыктатарскі рэжым.

Калі ў красавіку 45-га ў Іспанію прыйшла навіна аб самагубстве Гітлера, некаторыя мясцовыя чыноўнікі вырашылі ўшанаваць нябожчыка. Сапраўды, без падтрымкі нацыстаў Франка наўрад ці перамог у грамадзянскай вайне.

У адным са сталічных сабораў была заказана афіцыйная памінальная служба па фюрары. Мерапрыемства паспелі адмяніць у самы апошні момант.

Няма сумневаў, што за рашэннем стаялі людзі ў атачэнні дыктатара. Там разумелі, што вайна скончылася на карысць тых, хто фашызм не прымаў. Таму франкістам трэба было вырашаць пытанне — як забяспечыць сабе легітымнасць у вачах сусветнай супольнасці?

Пры гэтым, адаптуючы дыктатуру да новых знешніх абставін. Таксама было патрэбна, магчыма, у некаторым закамуфляваным выглядзе, захаваць яе інстытуты.

Спачатку гэта атрымлівалася дрэнна. Па заканчэнні вайны Франка як саюзнік Гітлера быў самым ненавісным палітыкам у Еўропе. У вачах шмат каго ён застаўся адзіным еўрапейскім фашысцкім дыктатарам, а гэта дазволіла прагрэсіўным сілам разгарнуць міжнародную кампанію ціску на Мадрыд.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)