Общество

Зінаіда Цімошак, Новы час

Як дажыць да 96 гадоў і не страціць цікавасці да жыцця?

Ці можна застацца ў старасці паўнавартаснай асобай, якая не страціла ні яснасці розуму, ні цікавасці да рэчаіснасці, ні навыкаў да самаабслугоўвання нават у нялёгкіх умовах нашага жыцця?

Людзі, якія доўга жывуць, заўсёды выклікаюць цікавасць. Чаму ім гэта ўдаецца, ці ёсць якія асаблівыя рэцэпты жыцця, каб пражыць 90 і болей гадоў? Тым больш, у наш час, калі хваробы і смерці косяць суграмадзян яшчэ ў маладым узросце.

96-гадовая Зінаіда Іванаўна Карповіч з вёскі Балгавічы Капыльскага раёна пазітыўна адказвае на ўсе пытанні.

Яна чытае шмат кніжак, глядзіць тэлеперадачы і не толькі абслугоўвае сама сябе, але і працягвае шчыраваць у райскім вугалку на сваім падвор’і. Падвор’е наўпрост ззяе ад мноства кветак розных колераў і гатункаў. Нідзе не відно ніводнай зялінкі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)