Як дапамагчы пажылым людзям падчас пандэміі. Практычныя парады герантолягаў

Да каранавіруснай інфэкцыі найбольш уразьлівыя пажылыя людзі. У Беларусі 14 працэнтаў насельніцтва старэйшыя за 65 гадоў, піша Радыё Свабода.

Кірыл Прашчаеў і Андрэй Ільніцкі

Герантолягі Андрэй Ільніцкі і Кірыл Прашчаеў, заснавальнікі расейска-беларускага Навукова-дасьледчага мэдычнага цэнтру «Геранталёгія» даюць парады для пажылых людзей і іх сямейнікаў падчас пандэміі, грунтуючыся на іх кнізе «Працяг будзе. Кніга пра ўзрост».

Як дапамагчы пажылым людзям падчас пандэміі

Частковая ізаляцыя пажылых людзей у пэрыяд пандэміі каранавірусной інфэкцыі — апраўданая вымушаная мера. Але такая ізаляцыя павінна быць пісьменнай. Мы прапануем пяць крокаў для падтрыманьня здароўя:

1. Часьцей размаўляйце са сваімі пажылым сваякам з дапамогай даступных для іх сродкаў сувязі — тэлефон, Skype, WhatsApp, Viber і іншыя. Не скупіцеся на смс з вясёлымі навінамі і словамі любові.

2. Заахвочвайце і стымулюйце фізычную актыўнасьць сваіх пажылых блізкіх — прыдумайце для іх хатнія практыкаваньні, прадумайце выхады на балькон, пры магчымасьці падкажыце маршруты і час прагулак на сьвежым паветры зь мінімальнай колькасьцю людзей.

3. Сачыце за рацыёнам харчаваньня вашых пажылых блізкіх. Зрабіце так, каб у іх было дастаткова сьвежай гародніны і садавіны, а таксама бялковай ежы (нятлустыя гатункі мяса, рыбы, яйкі, расьлінны бялок). І хай не абмяжоўваюць сябе ў вадкасьцях.

4. Займіце вашых блізкіх пажылых людзей важнымі для сям’і заняткамі, напрыклад, вязаньне шапак, швэдараў, шалікаў на наступны зімовы сэзон.

5. Рэгулярна цікаўцеся станам пажылых блізкіх, асабліва пры наяўнасьці ў іх хранічных захворваньняў (напрыклад, пры артэрыяльнай гіпэртаніі прасіце рэгулярна вымяраць ціск, штодня прымаць прызначаныя лекарам лекі).

Памятайце, што нягледзячы на супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, інтэнсіўнасьць сацыяльных сувязяў і ўзровень фізычнай актыўнасьці павінны быць максымальна набліжаная да звычайнага паўсядзённага жыцьця.

Што рабіць, калі вы даглядаеце за маламабільным чалавекам альбо калі пажылыя сваякі захварэлі на вострую рэсьпіратарную вірусную інфэкцыю?

1. Не панікаваць.

2. Выклікаць участковага ўрача (памочніка ўрача) для агляду вас і вашага сваяка з мэтай удакладненьня дыягназу і ацэнкі неабходнасьці правядзеньня супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

3. Адказаць на пытаньне: Ці можа хтосьці замяніць вас на пэрыяд хваробы (сваякі, сябры, валянтэры, спэцыялісты патранажнай службы ды іншыя)?

3.1 Калі вас могуць замяніць і вы можаце жыць у пэрыяд хваробы ў іншым месцы, трэба зрабіць наступнае:

— растлумачыць пажылому чалавеку неабходнасьць вашага адʼезду

— перадаць асобе, якая вас заменіць, падрабязную інфармацыю аб пажылым чалавеку

— пераехаць на пэрыяд хваробы ў іншае месца

— пастаянна знаходзіцца на тэлефоннай і / або інтэрнэт-сувязі з вашым пажылым сваяком і чалавекам, які вас замяняе

3.2 Калі вам няма куды пераехаць, трэба рабіць наступнае:

— у пэрыяд хваробы пражываць у іншым пакоі, калі пакой адзін, то знаходзіцца не бліжэй за 2 мэтры да пажылога сваяка і да асобы, якая вас замяшчае

— выконваць рэсьпіратарны этыкет (насіць маскі, карыстацца разьдзельным посудам, ня перасякацца на кухні, у ваннай, туалетным пакоі, іншых памяшканьнях, мыць рукі, мець паасобныя гігіенічныя прыналежнасьці, у тым ліку ручнікі)

— падтрымліваць кантакт з пажылым сваяком (напрыклад, часам зазіраць у пакой і пытацца пра справы, але не набліжацца)

3.3 Калі вас няма каму замяніць

— Калі ў вас захворваньне працякае ў цяжкай форме, то вас і вашага сваяка шпіталізуюць

— Калі ў вас захворваньне працякае ў лёгкай форме, удакладніце, ці ёсьць у мэдыцынскай службы магчымасьць шпіталізаваць вашага сваяка ў бальніцу на пэрыяд вашай хваробы

3.4 Калі такой магчымасьці няма, выконвайце наступныя патрабаваньні:

— пастаянна будзьце ў масцы, мяняючы яе раз на 2 гадзіны

— пры працэдурах апранайце маску і на пажылога сваяка (за выключэньнем кармленьня і гігіены роту)

— не забудзьцеся, што гігіенічныя прыналежнасьці і посуд вашы і вашага сваяка павінны быць паасобнымі

— пры магчымасьці ўсё рабіце ў аднаразовых пальчатках

— у пэрыяд паміж працэдурамі дагляду знаходзіцеся ў іншым пакоі, калі няма такой магчымасьці, то на адлегласьці ня менш за 2 мэтры

— будзьце ў кантакце з вашым пажылым сваяком

— па жаданьні вашага пажылога сваяка разьмесьціце бліжэй да яго радыё, тэлевізар, ноўтбук

— сочыце за зьяўленьнем сымптомаў ВРВІ ( «прастудных» праяваў) у вашага сваяка, а таксама за такімі сымптомамі як дыхавіца, боль у грудной клетцы, сінюшны або бледны колер скуры і вуснаў, падвышаная тэмпэратура, парушэньні сьвядомасьці; пры першых прыкметах неадкладна выклікайце мэдыцынскага работніка

— удакладніце ў інтэрнэце тэлефоны вашай паліклінікі, цэнтра сацыяльнага абслугоўваньня вашага раёна, гарачай лініі аддзелаў аховы здароўя і сацыяльнай абароны, валянтэрскіх арганізацый; пры ўзьнікненьні пытаньняў і праблем не саромейцеся тэлефанаваць.

Памятаеце, што вы не адны! Здароўя Вам і Вашым родным!

Доктор Комаровский: что будет, когда мы все заболеем коронавирусом

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(16)