Общество

Уладзімір Арлоў, Новы час

Як беларусы змагаліся з Расійскай імперыяй: кароткая гісторыя таемных арганізацый

Створаная расейскім царызмам каланіяльная імперыя не была падобная да іншых імперый, пра гэта ведаем з падручнікаў гісторыі.

Малюнак Паўла Татарнікава

Тагачасныя брытанскія альбо французскія калоніі звычайна знаходзіліся далёка за морамі і акіянамі. Расея ж захапіла суседнія народы, якія часам мелі падобную мову і веру.

Гэта дазваляла царскім каланізатарам маскаваць прыгнёт, навязваць паняволеным народам расейскую гісторыю і культуру. Беларусаў-ліцьвінаў хацелі пераканаць, што яны таксама «русские», што жывуць не ў чужой, а ў сваёй дзяржаве. Але на землях былога Вялікага Княства Літоўскага не спынялася змаганне за свабоду. Пра вызваленне роднага краю ад расейскага панавання марылі многія студэнты і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта, а таксама іхнія аднадумцы па ўсёй Літве-Беларусі…

Мары філаматаў

На летніх вакацыях 1817 года два віленскія студэнты — Адам Міцкевіч з Наваградка і Тамаш Зан з-пад Маладзечна — вырашылі згуртаваць сяброў у таемную патрыятычную суполку.

Адам і Тамаш ужо рабілі першыя крокі ў паэтычнай творчасці, здабывалі аўтарытэт сваімі поглядамі і ўчынкамі. Яны хацелі, каб у будучае таварыства ўвайшлі тыя, хто любіў Айчыну і таксама захапляўся літаратурай, філасофіяй ды наогул навукамі.

Увосень, калі пачаліся заняткі ва ўніверсітэце, задума Міцкевіча і Зана здзейснілася. Старшынём згуртавання абралі Язэпа Яжоўскага, які лічыўся адным з самых таленавітых студэнтаў і ўжо здаў экзамен на навуковую ступень кандыдата філасофіі. Створаную суполку юнакі назвалі таварыствам філаматаў. З грэцкай мовы слова «філамат» перакладаецца як «той, хто імкнецца да ведаў».

Пераважная бальшыня сябраў суполкі паходзіла з Літвы-Беларусі.

Філаматы пастанавілі: іхняе брацтва аднадумцаў ствараецца «не на хвіліну, не для легкадумнай забавы, а на ўсё жыццё». Спачатку ў статуце таварыства было запісана, што кожны філамат мусіць набываць глыбокія веды сам і дапамагаць таварышам.

Але неўзабаве маладыя патрыёты паставілі перад сабой мэту паляпшаць асвету ўсяго роднага краю і такім чынам рыхтаваць яго да барацьбы за вызваленне ад расейскай улады.

Яны марылі пра незалежнасць народаў колішняй Рэчы Паспалітай і скасаванне прыгону, ад якога пакутавалі сяляне. Маладыя сэрцы пратэставалі супроць цяжкіх падаткаў, бязлітасных рэкруцкіх набораў, абмежаванняў у правах для жанчын і габрэяў ды іншых усталяваных расейцамі парадкаў.

Надзейнымі дарадцамі моладзі сталі прафесары Віленскага ўніверсітэта Яўхім Лялевель, Ігнат Даніловіч ды Міхал Баброўскі.

Працяг артыкула чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(18)