Як беларусы здзівілі еўрапейскія прафсаюзы Дэкрэтам №3

Актывіст прафсаюза з Калінкавічаў патрапіў на міжнародны прафсаюзны семінар «Прафсаюзы і сацыяльныя медыя» і распавёў praca-by.info пра атрыманы досьвед і пра тое, што яго ўразіла ў працы іншых прафсаюзаў.

Летам 2016-га ў старажытным Чарнігаве падчас урачыстай развітальнай вечарыны, якую зладзілі ўкраінскія сябры з нагоды заканчэння 1-ай сесіі міжнароднага семінара «Прафсаюзы і сацыяльныя медыя», кіраўнік малдаўскай дэлегацыі прапанаваў працягнуць навучанне ў наступным годзе ўжо ў Малдове. І вось – вясна 2017-га – і дэлегацыя прадстаўнікоў незалежнага прафсаюза РЭП з розных рэгіёнаў Беларусі ў трошкі абноўленым складзе разам у адной камандзе з чальцамі Беларускага незалежнага прафсаюза накіравалася ў Кішынёў.

Малдаўская сталіца сустрэла нас сонцам, надзвычай цёплым надвор’ем і сапраўдным буяннем вясны. Але самае галоўнае – нас чакаў гасцінны, па-сапраднаму сяброўскі, прыём нашых малдаўскіх калег, якія зрабілі ўсё магчымае, каб тры дні трэнінгу прайшлі не толькі за руплівай працай, але і ў камфорце, добрым настроі і атмасферы самых шчырых сяброўскіх зносінаў.

Працяг тэксту чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)