Общество

Уладзімір Арлоў, Новы час

Як беларусы ў напалеонаўскім войску служылі

У 1812 годзе французскі імператар Напалеон пачаў вайну з царом Аляксандрам I. Расейскія гісторыкі называюць тую вайну Айчыннай, гэта значыць такой, калі, баронячы Радзіму, супроць захопнікаў падымаецца ўвесь народ. Але для Беларусі вайна 1812 года была зусім інакшай.

Нашыя продкі не лічылі Расейскую імперыю Айчынай і не хацелі бараніць яе. Пазбавіўшы ліцьвінаў-беларусаў незалежнасці, царская ўлада ператварыла Беларусь у сваю калонію. Жыхары Літвы-Беларусі спадзяваліся, што Напалеон вызваліць іх з цяжкага прыгнёту і дапаможа адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае.

На абшары колішняга Вялікага Княства Літоўскага стаялі дзве царскія арміі колькасцю 157 тысяч салдат і афіцэраў. Беларусы мусілі забяспечваць іх правіянтам. У артылерыю забіралі найлепшых коней. Нашмат павялічылі набор рэкрутаў, якім было наканавана служыць цару 25 гадоў. Амаль ніхто з іх не меў шанцаў вярнуцца дадому жывым.

За адзін толькі перадваенны 1811 год у беларускіх губернях забралі ў расейскае войска 15 тысяч маладых беларусаў. А наогул рэкруты з нашых земляў складалі тады пятую частку ў царскім войску, хоць на абшары Беларусі жыло ўсяго восем працэнтаў насельніцтва Расейскай імперыі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(34)