Общество
Юлія Цяльпук, belsat.eu

Як беларусы ставяцца да таго, што сын Лукашэнкі — прагульшчык?

Першы навучальны дзень года за школьнымі партамі правялі 915 000 школьнікаў. Частка ж дзяцей засталася дома – навучацца паводле індывідуальнага плану.

Не падобны да іншых – чарговы навучальны год распачаў і сын кіраўніка Беларусі – Коля. Чым асаблівае ягонае навучанне, і ці быў Мікалай ў школе?

«Я – грамадзянін Беларусі» – назва першага, агульнага для ўсіх беларускіх дзетак школьнага ўроку. Пра патрыятычную ды выхаваўчую місію школы кіраўнік Беларусі разважаў на Дзень ведаў.

Летась вучань другога класу Астрашыцка-Гарадоцкае школы Мікалай Лукашэнка прагуляў прынамсі некалькі навучальных тыдняў. Наведваў разам з бацькам міжнародныя сустрэчы.

У халодным для беларусаў сакавіку Аляксандр і Мікалай тры дні правялі ў сонечнай Інданезіі, яшчэ два – у Сінгапуры. Перад гэтым ляталі ў Каракас – развітвацца з памерлым ад раку дыктатарам Уга Чавэсам. У Сочы – таксама разам – каталіся на лыжах падчас кароткатэрміновага адпачынку. У графіку Колі Лукашэнкі замест урокаў гісторыі ці мовы было суправаджэнне бацькі ў Казахстане, Катары, Арменіі...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)