«Як беларусы сталі народам». Серыял пра нас

Грамадская кампанія «Годна» прадстаўляе відэа-праект «Годная Беларусь», які распавядзе, у першую чаргу самім беларусам, як узніклі і фарміраваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць.

Першая серыя атрымала назву «Як беларусы сталі народам».

Запланавана 5 серый у якіх, апроч гісторыі, гледачы даведаюцца пра тое, як беларусы ўспрымаюць самі сябе, пра дасягненні выбітных беларусаў на радзіме і за мяжой.

Першая серыя па-беларуску

Першая серыя па-руску

— Серыял «Годная Беларусь» — гэта адзін з першых сур’ёзных праектаў кампаніі, які мы робім разам са студыяй «Enot TV» у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), — распавёў каардынатар грамадскай кампаніі «Годна» Павел Белавус.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(36)