Общество

Юрый Глушакоў, Новы час

Як беларусы цара забілі

140 гадоў таму выканаўчым камітэтам партыі «Народная Воля» быў забіты імператар Расійскай імперыі Аляксандр II.

1 сакавіка 1881 года па старым стылі (13 сакавіка па цяперашнім) у Санкт-Пецярбургу на набярэжную Екацярынінскага канала выехаў царскі картэж у суправаджэнні казацкага канвою. Насустрач кавалькадзе ішоў малады чалавек. Раптам ён кінуў даўгаваты прадмет, які выбухнуў з аглушальным грукатам.

Калі разышоўся высокі слуп дыму, стала відаць: паранены казак з царскай аховы, выпадковы хлопчык і коні, пашкоджаная карэта. Але сам Аляксандр II — цалей цэлага.

Ён выйшаў з карэты да натоўпу, які сабраўся на месцы выбуху, і сказаў: «Дзякуй Богу, я жывы...» Ахова павінна была неадкладна адвесці цара з месца замаху, але самадзержац пажадаў агледзець параненых і затрыманага бамбіста.

Увесь гэты час малады шатэн невысокага росту спакойна стаяў, прыхінуўшыся да парэнчаў набярэжнай. Але толькі Аляксандр II параўняўся з ім — кінуў паміж сабой і царом яшчэ адну бомбу. Новым выбухам і імператар, і выканаўца замаху былі смяротна параненыя. У хуткім часе выканаўчы камітэт партыі «Народная Воля» паведаміў, што цар забіты па яго прысудзе.

Бамбіст, паміраючы, так і не адкрыў свайго імя. Толькі пасля было ўстаноўлена: забойцам Аляксандра II стаў Ігнат Грынявіцкі, дваранін з Бабруйскага павета Мінскай губерні.

І ў царскім афіцыёзе, і ў сучасных расійскіх СМІ Грынявіцкага называюць палякам. Зразумела, для афіцыйнай прапаганды Расійскай імперыі вельмі зручна было, каб царазабойца лічыўся менавіта «чортавым ляхам».

Ужо адна гэтая «няправільная» нацыянальнасць тлумачыла шмат. У той жа час да гэтага прозвішча належалі самыя розныя людзі: і польскі батанік Баляслаў Грынявіцкі, і рускі вучоны-цеплатэхнік Васіль Грынявіцкі, і ўкраінскі палітык Сяргей Грынявіцкі.

Вядомае з XVI стагоддзя шляхецкае прозвішча Грынявіцкіх, як і многія старажытныя роды Усходняй Еўропы, перыядычна аказвалася пад уладай розных паноў і дзяржаў — ВКЛ, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Але сучасны падыход вызначае этнічную прыналежнасць чалавека не па «крыві і глебе» або па царкоўнай канфесіі — а на аснове яго ўласнай самаідэнтыфікацыі. Ігнат Грынявіцкі лічыў сябе беларусам.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(18)