Общество

Ігар Мельнікаў, Новы час

Як беларускія сяляне з польскай уладай змагаліся

Найбольш гучным было выступленне нарачанскіх рыбакоў у 1935 годзе. Справа была ў тым, што яшчэ ў 1932 годзе польскія ўлады прынялі так званы «рыбны закон», паводле якога ўсе рэкі і азёры на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай нацыяналізаваліся. Зразумела, што такія захады не задавальнялі жыхароў Заходняй Беларусі.

Віталь Цвірка. Паўстанне Нарачанскіх рыбакоў

У міжваеннае дваццацігоддзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыўся шэраг выступленняў супраць польскай улады. Яны былі выкліканы як цяжкасцямі жыцця беларускага насельніцтва, так і дзейнасцю прасавецкіх элементаў.

Разам з тым варта адзначыць, што памылкі міжваенных польскіх уладаў спрыялі эскалацыі сітуацыі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

Абараніць «Грамаду»

У адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай, заключанай 18 сакавіка 1921 года, польскія ўлады бралі на сябе абавязальніцтвы даваць беларусам свабоду веравызнання, развіцця нацыянальнай культуры і мовы.

Аднак у 1920–1930-я гады з выкананнем гэтых умоваў былі вялікія праблемы. Пасля «травеньскага перавароту» 1926 года афіцыйная Варшава ўзяла накірунак на правядзенне жорсткай асіміляцыйнай палітыкі на тэрыторыі ўсходніх ваяводстваў. Эканамічныя рэформы, на жаль, не давалі пазітыўных вынікаў.

Усё гэта правакавала напружанасць на тэрыторыі Заходняй Беларусі, што часам пераходзіла ў адкрытае супрацьстаянне паміж беларускімі сялянамі і польскай паліцыяй і адміністрацыяй.

У 1927 годзе Варшава забараніла дзейнасць самай масавай беларускай арганізацыі — «Беларускай сялянска-работніцкай грамады». Нягледзячы на тое, што бальшавікі ўплывалі на дзейнасць БСРГ, менавіта яна актыўна абараняла нацыянальна-культурныя правы беларускіх грамадзян Другой Рэчы Паспалітай. Напрыклад, арганізацыя змагалася за вызваленне сялян ад падаткаў, выступала за 8-гадзінны працоўны дзень, імкнулася дапамагчы беспрацоўным. Пра папулярнасць «Грамады» сведчаць білеты чальцоў БСРГ з шасцізначнымі парадкавымі нумарамі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)