Юрый Глушакоў, Новы час

Як беларус-анархіст ледзь не ўзарваў Крэмль

100 гадоў таму група анарха-эсэраўскіх баевікоў, адным з лідараў якой быў ураджэнец Беларусі Казімір Кавалевіч, кінула дзёрзкі выклік ВЧК і партыі бальшавікоў.

Будынак у Лявонцьеўскім завулку пасля выбуху. Фота yandex.by

У Маскве, у былым асабняку графіні Уваравай у Лявонцьеўскім завулку, 25 верасня 1919 года ішла нарада Маскоўскага камітэта РКП(б).

Яе вёў Аляксандр Мяснікоў-Мяснікян, той самы, па загадзе якога ў снежні 1917 года быў разагнаны Усебеларускі з’езд у Мінску. Нават на пасадзе ваеннага наркама ССРБ Мяснікян працягваў выступаць супраць яе незалежнасці. Пасля дакладаў Бухарына і іншых пачалі абмяркоўваць план школьнай працы. Многія пацягнуліся да выхаду.

Мяснікоў запрасіў выходзіць хутчэй. У гэты час, разбіўшы акно, у залу ўляцеў нейкі прадмет. Людзі кінуліся да выхаду, сакратар МК партыі бальшавікоў Уладзімір Загорскі рушыў да пабітага шкла, і ў гэты момант жудаснай сілы выбух страсянуў памяшканне.

Ад выбуху абрынулася столь і адна са сценаў. 12 чалавек былі забітыя, 55 — параненыя. Сярод параненых быў Юры Сцяклоў, рэдактар «Известий». Мяснікова, які атрымаў кантузію, вывелі пад рукі.

Працяг артыкула чытайце тут

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 5 (оценок:5)