Лица

Як «Багемная рапсодыя» стала самай папулярнай песьняй, запісанай у XX стагодзьдзі

«Багемная рапсодыя» брытанскага рок-гурта Queen стала найбольш папулярнай песьняй, запісанай у XX стагодзьдзі. На стрымінгавых сэрвісах яе запускалі больш за паўтара мільярда разоў (палова — на Youtube)​, паведамілі ў кампаніі Universal Music Group.

Кампазыцыя, якая злучае ў сабе опэру, баляду, хард-рок і акапэлу, выйшла ў 1975 годзе і прынёс гурту сусьветную славу, піша Радыё      Свабода.

Universal таксама зьвязвае посьпех з аднайменным мастацкім фільмам, які выйшаў на сусьветныя экраны ў лістападзе. Стужка, якая распавядае пра жыцьцё саліста Queen Фрэдзі Мерк’юры, ужо сабрала ў глябальным кінапракаце звыш 600 млн даляраў, а актор Рэмі Малек быў намінаваны на прэмію «Залаты глёбус».

Пры гэтым самае прагляданае музычнае відэа XXI стагодзьдзя на гэты момант, пуэрта-рыканская песьня «Despacito», толькі на Youtube мае 5,7 млрд праглядаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)