Общество

«Як бацька, я разумею за што». Карпенка пракаментаваў звальненне Ганны Севярынец

Педагог не ў праве маніпуляваць дзецьмі, каб дагадзіць сваім палітычным поглядам, лічыць міністр адукацыі.

Днямі стала вядома, што дырэктар смалявіцкай гімназіі, дзе працавала настаўніца Ганна Севярынец, прыняў рашэнне не працягваць з ёй кантракт па палітычных матывах — за верш пра Колю.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка пракаментаваў Нашай Ніве звальненне вядомай настаўніцы:

— Працягненне ці непрацягненне кантракта з работнікам установы адукацыі адносіцца непасрэдна да кампетэнцыі наймальніка. Але, як чалавек, педагог і бацька, я разумею, чаму дырэктар прыняў такое рашэнне. Педагог не ў праве маніпуляваць дзецьмі, каб дагадзіць сваім палітычным поглядам: «Не чапайце дзяцей, кім бы ні былі іх бацькі, і як бы вы да іх не ставіліся», — адказаў міністр.

Юлия Чернявская: «Чего школа не должна делать точно – это обслуживать»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.1(49)