Як абараніцца ад школьніка з нажом

Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак, настаўніца Ганна Севярынец і псыхоляг Алена Ермакова аналізуюць на Радыё Свабода прычыны падлеткавай агрэсіі, разважаюць пра булінг у школах, хатні гвалт, а таксама пра тое, што часам схавана за добрымі адзнакамі і «ціхімі» паводзінамі.

Алена Ермакова: І пубертат (палавое высьпяваньне — РС) адыгрывае сваю ролю, і сацыяпатаў сярод падлеткаў вельмі многа. Акрамя гэтага падлетак усмоктвае ўсё адусюль — зь сям’і, школы, з грамадзтва ў цэлым праз тэлебачаньне, інтэрнэт, праз абсалютна ўсё. І ў рэальнасьці, мне здаецца, агрэсіі многа.

Калі пачытаць, што пішуць людзі ў сацсетках, абмяркоўваючы гэты выпадак, то там дзьве вялікія партыі: адны абвінавачваюць сям’ю, другія абвінавачваюць школу. І ня проста абвінавачваюць — часам чытаць страшна. Жанчыны выносяць прысуд і гатовыя зладзіць самасуд.

Гэта значыць, што гэтай агрэсіяй перапоўненыя мы. І падлетак, у дадатак да ўсіх сваіх цяжкасьцяў, усмоктвае гэта як губка.

Што рабіць, калі гэта ўжо адбываецца? Ёсьць рэчы, якім трэба дзяцей вучыць загадзя. Ня ў тым сэнсе, што ваш аднаклясьнік на кагосьці нападзе. Не, але калі адбываецца сытуацыя, якая пагражае жыцьцю, калі ёсьць такая магчымасьць, то ўсё, што можа зрабіць дзіця, падлетак — нейкія нечаканыя дзеяньні. Дапусьцім у той жа клясе кідаць любыя прадметы, біць шкло. Гэта пэўны шанец, што агрэсар хоць бы на нейкі час спыніцца.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(5)