Як абараніць свой твор ад крадзяжу?

У межах Тыдня беларускага мыслення ў Press Club прайшла сустрэча прадстаўнікоў масмедыя і юрыстаў. Тэма – крадзеж кантэнту і абарона аўтарскіх правоў.

Арганізатары мерапрыемства настойваюць на тым, што цяпер час пераходзіць да больш цывілізаваных адносінаў у медыясферы, таму, пакуль мы не пачнем бараніць свае правы, у гэтай краіне нічога не зменіцца. Экспертамі выступілі юрысты Марыя Колесава-Гудзіліна і Сяргей Зікрацкі, якія распавялі пра тонкасці беларускага заканадаўства ў сферы аўтарскага права. Ніжэй – канспект топіка.

У чым праблема?

Пастаянна ўзнікаюць сітуацыі, калі адныя выданні без запыту бяруць кантэнт іншых выданняў ці аўтараў, тым самым парушаючы аўтарскія правы. Самы паказальны прыклад апошняга часу – кейс фатографа Антона Матолькі.

Якія нюансы ў аўтарскага права?

Аўтарскае права на твор узнікае ў момант яго стварэння, а не якой-небудзь рэгістрацыі.

Аўтарскае права не залежыць ад прызначэння і годнасці твора, а таксама спосабу яго выражэння.

Закон аб аўтарскім праве кажа пра некаторыя формы твораў, але гэта адкрыты пералік – заканадаўца свядома дапусціў, што элемент творчасці не ўкладаецца ў пэўныя рамкі.

Можна беспакарана выкарыстоўваць чужыя ідэі і канцэпцыі – яны не ахоўваюцца аўтарскім правам – пры ўмове, што іх рэалізацыя будзе самастойнай.

Як легальна перадаваць і атрымліваць кантэнт? Як прадаць сваю працу, калі яна была зроблена для пэўнага выдання? Усё тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)