Общество

Ягор Марціновіч публічна адказвае на два галоўныя пытанні міліцыі

Галоўны рэдактар Наша Нiвы – у першыя часы на свабодзе.

Фота Наша Нiва

– Я на свабодзе. Хаця б на два дні, а там як будзе, так будзе, – пiша Ягор Марцiновiч. – Зараз хочацца дагнаць навіны за тры дні і неяк вярнуцца да сувязі, хоць канфіскаваныя ноўтбук і мабільнік.

Два галоўныя пытанні, якія па-ранейшаму цікавяць міліцыю. А паколькі ім адказы рэальна цікавыя, то задаваў іх не толькі аперупаўнажаваны, які прыехаў на нефармальную размову ў адсутнасць адваката, але і дзіўны сусед па камеры Міша з 8 ходкамі за крадзяжы.

  1. «Колькі ты заплаціў дыджэю Сакалоўскаму за яго сенсацыйныя прызнанні». Нуль, «Наша Ніва» не плаціць героям матэрыялаў, а Сакалоўскага я не бачыў ніколі ў жыцці.
  2. «Навошта табе ўсё гэта? З'ехаў бы ў Літву, як Ціханоўская. Няўжо ты такі патрыёт, што гатовы сядзець 15 гадоў за сваю ідэю?» Не хацелася б, канечне, але калі трэба, то трэба. Пазіцыя Калеснікавай вартая пераймання.

15 гадоў мне пакуль не пагражае, але ў камеры давялося сустрэцца з Паўлам Юхневічам і Яўгенам Афнагелем, якім шыюць «масавыя беспарадкі». Яны трымаюцца бадзёра і, відаць, у глыбіні душы спадзяюцца, што Беларусь пераможа і вызваліць іх.

Егор Мартинович на свободе: «Моя совесть чиста – мне нечего бояться»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)