Лица

Я жыву ў танку

У гэтую гульню гуляюць больш за 80 мільёнаў чалавек у свеце. Але дзякуючы кампаніі WarGaming і яе World of Tanks – здаецца, галоўнаму прадукту айчыннага экспарту – віртуальныя прасторы поўняцца не толькі самімі геймерамі, але і іх жонкамі. Мы адшукалі беларускіх жонак «танкістаў» і распыталі іх пра складанасці сумеснага жыцця на полі бою.

Вікторыя

26 гадоў (прозвішча папрасіла не называць)

– Мне не падабаецца сама ідэя танкаў: я і мае бацькі – бежанцы з Абхазіі. Падчас грузінска-абхазскага канфлікту я бачыла, што танкі робяць насамрэч, а для гэтых хлопчыкаў танкі – цацка. Для мяне гэта псіхалагічна складаны момант. Я рада, што мой муж хаця б у навушніках гуляе, я не чую, як тыя танкі страляюць. І я казала мужу, што мне непрыемныя танкі – хтосьці ў кагосьці страляе, хтосьці кагосьці забівае. Кожны раз я гляджу на экран, а ў памяці ўсплываюць не самыя прыемныя моманты.

Але сама гульня, вядома, крутая, з сур’ёзнай графікай, прадуманымі гістарычнымі момантамі – мой муж ведае ўсе танкі, які чым страляе, якая прабівальнасць броні. Адным словам, яго цяжка абвінаваціць у тым, што заняты нейкі глупствам: гэта ж не тэтрыс, а сур’ёзная гульня.

Але бывалі ў нас і складаныя моманты, калі я дні напралёт бачыла толькі спіну мужа. Цяпер у нас умова: з 19:00 да 21:00 я яго не чапаю, а ён наўзамен дапамагае мне ў іншы час.

Працяг матэрыялу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)