Общество
Зміцер Зязюля, «Тут i цяпер»

«Я за дазвол на якаснае самагонаварэнне»

Альбо чарніла. Альбо чэмергес. Альбо бырла. Альбо пладова-выгаднае. Як не называй любімы ў народзе напой, яго сутнасць не мяняецца.

Даўно даказана, што ён калечыць і паскарае дэградацыю гэтага самага народа. Нават у Расіі, вядомай сваім асаблівым стаўленнем да п'янства, катэгарычна адмовіліся ад чарнільца. Чаму не хочуць так зрабіць у нас, разбіраліся эксперты "Тут і цяпер".

Дырэктар талачынскага кансервавага завода, член Савета Рэспублікі Анатоль Анюхоўскі на днях сказаў "Беларускай ніве", што "вырашэнне праблемы не ў забаронах і абмежаваннях продажаў пладова-ягадных він, а ў паляпшэнні іх якасці і знешняга выгляду". На талачынскім заводзе віны пладовыя моцныя ардынарныя, так званыя нізкагатункавыя, займаюць усяго 1 працэнт у структуры вытворчасці, і з другога паўгоддзя іх выпуск цалкам спыняецца. Іх месца на прылаўках крам зоймуць віны больш высокай якасці, паведамляе газета "Беларуская ніва".

Андрэй Капытаў, нарколаг: "Чарніла" даўно пара забараніць"

— Гэтае пытанне ўвогуле не павінна абмяркоўвацца. Ні ў адной краіне свету такой прадукцыі няма. Калі дадзенай вадкасцю можна фарбаваць агароджы, то пра што можна казаць? Недзе на Захадзе вытворцу такога алкаголю пасадзілі б за краты. Гэтую прадукцыю даўно пара забараніць. У прынцыпе, вам траплялася ў Беларусі віно добрай якасці? Гэта вялікая рэдкасць. А што тычыцца пладова-ягадных, то не дарэмна іх называюць чарнілам.

Уладзімір Арлоў, пісьменнік: "Трэба дазволіць самагонаварэнне"

— Я за дазвол на якаснае самагонаварэнне і адназначна супраць пладова-ягадных він. Якасная хлебная самагонка, якая і называлася ў Беларусі "гарэлкаё", павінна быць дазволена для вытворчасці Палатай прадстаўнікоў. За ўзор прапаноўваю ўзяць "Старадарожскую".

Працяг апытання чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)