Хведарук выпісаны са шпіталю

Як паведаміў Зміцер Хведарук у тэлефоннай размове, 20 снежня адбыўся агляд дактароў і яго выпісваюць са шпіталю. «Адчуваю сябе крыху лепш. Буду дома ляжаць і параўляць здароўе», — паведаміў З.Хведарук.

Зміцер Хведарук быў моцна збіты спецназаўцамі падчас разгону несанкцыянавай вулічнай акцыі апазіцыі пад назваю “За незалежную Беларусь” у цэнтры Мінска ўвечары 12 снежня. Са шматлікімі траўмамі ён быў змешчаны ў 9-ты шпіталь, дзе знаходзіўся да сёння. Дактары зафіксавалі ў Хведарука страсенне мазгоў сярэдняй цяжкасці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)