Скандалы
Сяргей Макарэвіч, «Наша Ніва»

Хуліганаў, што пакусалі і пабілі школьніка ў метро, бацькі прывялі ў міліцыю за вуха

«Дзякуючы аператыўнасці інтэрнэту і СМІ, учора ўвечары бацькі пазналі свайго сына на відэа, а сёння раніцай фактычна за вуха прывялі яго ў міліцыю», — паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Падрабязнай інфармацыі пра хулігана пакуль няма.

Нагадаем, учора з’явілася відэа, на якім хлопец пабіў школьніка ў метро. Перад гэтым іншы хуліган укусіў яго за нагу. Заведзена крымінальная справа.