Общество

Юры й Глушакош, Новы час

Хто зладзіў у Гомелі крывавы «стракапытаўскі мяцеж»?

У 1920-х гадах у Гомелі быў сквер імя 25 сакавіка. Але названы ён быў не ў гонар БНР, а ў памяць аб ахвярах стракапытаўскага мяцяжу ў сакавіку 1919 года. Пра тое, хто стаяў за яго арганізацыяй, гісторыкі спрачаюцца дагэтуль. Паспрабуем зазірнуць у гэтую цёмную старонку нашага мінулага.

У «нулявых» вырашыць загадку бунту паспрабаваў дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Анатоль Карасёў. Ім была сабраная вялікая колькасць дакументаў і матэрыялаў у розных архівах Беларусі і Расіі.

Анатоль Карасёў гаварыў, што ў яго ёсць версіі, якія проста ўзарвуць усе ранейшыя ўяўленні пра ўзнікненне мяцяжу. Але здарылася трагедыя. Дырэктар архіва падпрацоўваў яшчэ і вартаўніком у сваёй жа ўстанове.

Увесну 2004-га ў час дзяжурства ён аказаўся ў бальніцы з цяжкай траўмай галавы, а яшчэ праз некалькі дзён памёр. Што адбылося ў тую ноч — невядома. Але расследаванне, якое Анатоль Карасёў вёў амаль як дэтэктыў, было перапыненае.

Па сваім сімвалічным значэнні трагічныя падзеі мяцяжу займалі ў савецкім пантэоне Гомеля другое месца — пасля Вялікай Айчыннай вайны. Імёнамі забітых «стракапытаўцамі» Мікалая Білецкага, Івана Ланге, Зоі Песінай, Сяргея Бочкіна і Барыса Аўэрбаха ў Гомелі былі названыя вуліцы, у самым цэнтры горада камунарам быў усталяваны помнік. Але, па зразумелых прычынах, на персаналіі кіраўнікоў паўстання савецкая гістарыяграфія звяртала мала ўвагі: дастаткова было яго адназначнай ацэнкі як «контррэвалюцыйнага». Напрыклад, склад таямнічага «Палескага паўстанцкага камітэта» мяцежнікаў невядомы дагэтуль.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(7)