Общество
Аліна Радачынская, «Завтра твоей страны»

Хто жыве ў мінскіх хостэлах? (фото)

Гісторыя ў беларускіх хостэлаў вельмі кароткая. Самаму «старому» — мінскаму — у жніўні споўніцца год. Можна сказаць, што ён пераехаў у сталіцу з Віцебска — менавіта там распачаўся хостэл-рух. Хто ж жыве ў мінскіх хостэлах, адкуль прыязджаюць прыхільнікі бюджэтнага турызму «з разынкай» і што яны заўважаюць у Беларусі?

Хостэл Jazz : «Складана было ўявіць, хто ўвогуле прыедзе»

Карэспандэнт «Заўтра тваёй краіны» з'явілася ў хостэле як раз у момант, калі высяляўся госць з Азербайджану. Па-ангельску гаспадар інструктаваў, колькі возьме часу дабрацца да аэрапорту, што трэба пакінуць гадзіну часу ў запасе. Малады хлопец, на выгляд не больш за 25 год, прасіў патлумачыць таксоўцу, што неабходна яшчэ заехаць у краму, дзе яму не хапіла грошай расплаціцца...

Jazz як раз і ёсць першы беларускі хостэл, адкрыты ў Віцебску ў кастрычніку 2010 году.

«Маці адразу сказала: сын, набрудзяць, разнясуць, п’яныя кампаніі, навошта табе гэта трэба?» — кажа Уладзімір Рамановіч. Ён разам з жонкай гаспадарыць у хостэле. Найгоршага не здарылася, але змяніць месцапалажэнне прымусілі адсутнасць досведу, малая турыстычная наведвальнасць Віцебску ды нязвыкласць падобных паслугаў для беларусаў.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)