«Хто заўгодна, абы не Лукашэнка». Рызыкі і надзеі–2020
Працягваецца другі этап электаральнай кампаніі. На вулічных пікетах, дзе каманды прэтэндэнтаў збіраюць подпісы, дастаткова ажыятажна: часам стаяць шматгадзінныя чэргі. У многіх прыхільнікаў пераменаў расце аптымізм, што неўзабаве эпоха кіравання Аляксандра Лукашэнкі скончыцца.
Фота Генадзя Кеснера
Збор подпісаў падчас гэтай кампаніі адметны тым, што яны ў малым аб’ёме збіраюцца ў фармаце «ад дзвярэй да дзвярэй». То-бок, зборшчыкі няшмат ходзяць па кватэрах. Прычына вядомая: каронавірусная эпідэмія.
Хаця, напрыклад, у Гомелі зборшчыца подпісаў за Аляксандра Лукашэнку абыходзіла кватэры без маскі. І канкурэнты, убачыўшы відэа ў інтэрнэце, папрасілі Цэнтрвыбаркам вынесці ягонай ініцыятыўнай групе папярэджанне.
Рэч у тым, што ЦВК абавязаў усіх зборшчыкаў подпісаў насіць не толькі маскі, але і пальчаткі, папярэдзіўшы, што парушэнне гэтай рэкамендацыі пацягне за сабой папярэджанне. Ці рызыкне Ярмошына папярэдзіць каманду Лукашэнкі?
Цалкам артыкул чытайце тут
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное