Комментарии
Ігар Мельнікаў, «Новы час»

Хто замаўляе заходнерусізм у Беларусі?

Заходнеруская актыўнасць у Беларусі з’явілася не на пустым месцы. Яе падтрымліваюць і інспіруюць тыя, хто марыць адчаканіць новы медаль са старым кацярыненскім надпісам «Отторженная возвратихъ».

Медаль Кацярыны ІІ у памяць падзелаў Рэчы Паспалітай

Напрыканцы мінулага года ў Расійскім інстытуце стратэгічных даследаванняў у Маскве адбылася канферэнцыя “Уз’яднанне Беларусі і Расіі. Да 240-годдзя вызвалення Белай Русі з-пад польскага іга". Прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве не толькі расійскія навукоўцы, але і дзеячы з Беларусі, Украіны і нават Польшчы.

Па сутнасці гэта былі зборы адэптаў заходнерусізму і расійскіх вялікадзяржаўнікаў, якія спрабуюць рэанімаваць пастулаты царскай і бальшавіцкай міфалогіі наконт “адзінай рускай нацыі і адзінай рускай прасторы".

Супрацоўнік усё таго ж Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Алег Неменскі агучыў “сенсацыйныя факты наконт “уз’яднання Беларусі і Расіі". Расія нібыта “не ўдзельнічала ў падзелах Польшчы, а забрала тое, што было спрадвечна расійскім".

На самой справе землі Вялікага Княства Літоўскага, якія з цягам часу ўвайшлі ў саюз з польскай Каронай і стварылі дуалістычную манархію — Рэч Паспалітую, ніколі не былі часткай Маскоўскай дзяржавы. Апошняя на працягу некалькіх стагоддзяў спрабавала далучыць сілай “рускія землі гістарычнай Літвы". Аднак літвіны са зброяй у руках не давалі Маскве рэалізаваць гэтыя захопніцкія планы.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)