«Хто хоча жыць у краіне для жыцця». У прэзідэнты ідзе жонка блогера Ціханоўскага

38-гадовая перакладчыца Святлана Ціханоўская прынесла ў ЦВК дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за гадзіну да сканчэння дазволенага часу.

Фота Надзеi Бужан

Як паведамляе Наша Нiва, у суботу Святлана па даверанасці падала заяўку за свайго мужа, аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў сям'і Ціханоўскіх — маўляў, на дакументах няма ўласнага подпіса арыштаванага блогера.

Тады Святлана Ціханоўская аднесла дакументы ў ЦВК ад свайго імені. Рашэнне аб рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы будзе прынята ў аўторак, 19 мая.

«Падчас кампаніі яна будзе прадстаўляць інтарэсы ўсіх, хто хоча жыць у краіне для жыцця і падтрымліваў вылучэнне ў прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Узначаліць ініцыятыўную групу сам Сяргей», — патлумачылі прыхільнікі блогера ў яго сацсетках.

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.6 (оценок:65)