В мире

Алег Новікаў, Новы час

Хто вы, пані Галабародзька?

Лідарства на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне Уладзіміра Зяленскага заканамерна справакавала павышаны інтарэс да яго жонкі Алены. Менавіта ў яе ў дадзены момант больш за ўсіх шанцаў стаць першай лэдзі краіны.

Уладзімір Зяленскі з жонкай Аленай. Фота tv.ua

Праўда, трэба прызнаць, што шанцы ў Пятра Аляксеевіча Парашэнкі (ПАП) яшчэ ёсць. Яго прыхільнікі ўвесь час узгадваюць, што ў гісторыі былі выпадкі, калі абсалютныя аўтсайдары (напрыклад, Ельцын з 5-цю працэнтамі на старце кампаніі 1996-га) у выніку перамагалі фаварытаў.

Аднак той жа Ельцын выйшаў у другі тур з 36-цю працэнтамі, а не з 16-цю, як Парашэнка, чый працэнт набраных галасоў сярод палітолагаў лічыцца ніжэйшым за псіхалагічны парог.

Добрым індыкатарам стала перамога Зяленскага ў Вінніцкай вобласці — вотчыне клану Парашэнкі. Уразіў грамадства і правал дзеючага прэзідэнта сярод вайскоўцаў, якія знаходзяцца на фронце, бо менавіта на тэме войска асабліва піярыўся гарант.

Украіна паступова рыхтуецца не толькі да шостага прэзідэнта, але і праяўляе інтарэс да другой паловы будучага гаранта, якая, відавочна, будзе адыгрываць вельмі важную ролю ў іміджы новай адміністрацыі.  

Безумоўна, новую першую лэдзі (калі яна ўсё ж будзе) пачнуць параўноўваць з Марынай Парашэнка. Амаль не вядомая да прыходу мужа на пасаду прэзідэнта, Марына Парашэнка за апошнія пяць гадоў стала пазнавальнай фігурай дзякуючы сваёй мегаактыўнасці. Яна займаецца падтрымкай праектаў у сферы адукацыі, узначальвае савет Дабрачыннага фонду імя Пятра Парашэнкі, а з 2018 года яшчэ і Украінскі культурны фонд. Апроч гэтага, першая лэдзі таксама была вядучай спартовай праграмы на тэлебачанні.

Працяг артыкула чытайце тут.