Комментарии
Таццяна Процька, Новы час

Хто ўладу не падтрымлівае — той не народ?

У свядомым жыцці беларуса слова «народ» займае асобнае месца. «Народ» не толькі ўжываецца найбольш часта за іншыя тэрміны, калі апісваецца грамадскае жыццё, але, у залежнасці ад абставін, мае розныя значэнні, звязаныя з асаблівасцямі гістарычнага развіцця Беларусі.

У Беларусі для апісання жыцця найбольш часта ўжываюцца некалькі вызначэнняў «беларускага народа».

Беларускі народ як асноўная маса працоўнага насельніцтва дзяржавы. Гэтае вызначэнне было галоўным у савецкія часы, такім яно з’яўляецца і сёння. Дэкрэт «пра дармаедаў», у тым ліку, быў прызначаны замацаваць у свядомасці людзей уяўленне аб беларускім народзе як народзе, што працуе на карысць беларускай дзяржавы.

У савецкія часы да народа залічалі людзей не толькі працуючых, але і падтрымліваючых дзейсную ўладу. Апошняе вельмі важна, бо канкрэтныя ўладныя кіраўнікі, накірункі дзейнасці ўлады ў кароткія гістарычныя часы змяняліся. І сёння тыя, хто ўладу не падтрымлівае, у Беларусі ў афіцыйных прамовах і па версіі дзяржаўных СМІ да народа не далучаюцца.

У савецкія часы тыя, хто ўладу не падтрымліваў, называліся «контррэвалюцыянерамі» або «антысавецкім элементам» і вынішчаліся фізічна. Зараз яны называцца «адшчапенцамі». Магчымасці для публічнай дзейнасці ў такіх людзей значна абмежаваныя, але фізічна яны застаюцца жывымі. Калі раней пісалі «народ і партыя — адзіныя», то зараз гэты лозунг, хоць і не напісаны на дахах дамоў, але паспяхова прапагандуецца дзяржаўнымі СМІ ў выглядзе «народ і Лукашэнка — адзіныя».

Працяг артыкула чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)