Холі Мэдысан

Нягледзячы на свой гарачы нораў, мадэль, актрыса і сяброўка заснавальніка імперыі Playboy Холі Мэдысан вырасла на Алясцы. У рукі Хью Хэфнера, а разам з тым і на вокладку яго часопіса, прыгажуня трапіла, калі ёй споўнілася 20.

Ужо каля васьмі год Холлі жыве ў асабняку магната, і так там прыжылася, што Хью называе яе не інакш, як “каханне №1”. “Пяць-шэсць гадоў таму яна была проста адной з маіх сямёх сябровак, але зараз я закаханы ў яе. І гэтае каханне стане апошнім у маім жыцці, — упэўнены магнат. Як бы там ні было, але Холлі па-ранейшаму рэгулярна з’яўляецца на старонках выдання. Нядаўна яна заявіла пра жаданне мець дзіця ад свайго пажылога бойфрэнда.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(1)