Общество

Хочаш вучыцца па-сучаснаму?

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спэцыялізацыях: журналістыка, найноўшая гісторыя, філязофія/літаратура. Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй.

У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцам БК можа быць толькі той, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Менску.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладаньне найноўшых фрагмэнтаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў.

Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Навучаньне ў БК — бясплатнае. Пачатак заняткаў з 2 кастрычніка 2006 г.

Запіс на сумоўе па 27 верасьня. Абавязковай умовай запрашэньня на сумоўе (за выключэньнем спэцыялізацыі “Найноўшая гісторыя”) зьяўляецца падача да пазначанай вышэй даты аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў агульным памерам ня меней 5 тыс. знакаў. Тэкстамі лічацца як друкаваныя, гэтак і не друкаваныя матэрыялы (журналісцкія, паэтычныя ці празаічныя тэксты, тэксты дасьледніцкага, рэфератыўнага ці іншага характару, эсэі на вольна абраную тэму і г.д.). Апліканты ўсіх спэцыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету.

Даведкі пра запіс на сумоўе і дадатковая інфармацыя па тэл.:
(017) 267-66-27, (029) 705-46-66
ці праз kalehium@gmail.com
з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі)
або на сайце //bk.baj.ru

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)