Хілары Суонк

Оскараносная актрыса Хілары Суонк у юнацтве была чэмпіёнкай па гімнастыцы, ёй нават удалося стаць членам каманды па плаванні на юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Аднак лёс рапарадзіўся інакш. Акцёрская кар’ера Хілары пачалася, калі дзяўчыне было 17 гадоў, у 18 яе ўсе ведалі па карціне “Бафі, вынішчальніца вампіраў”.

Аднак самай яркай працай актрысы лічыцца роля ў фільме “Хлопцы не плачуць”. Для гэтага Хілары давялося пераапрануцца ў юнака, адрэзаць свае шыкоўныя воласы і нарасціць мускулатуру. Яе намаганні не былі дарэмнымі: дзесятак розных прэмій і ўзнагарод, у тым ліку доўгачаканы Оскар у намінацыі “Лепшая актрыса” і Залаты Глобус”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)