Общество
Алег Новікаў, Новы час

Хашчавацкі распавёў, хто даў грошы на «Звычайнага прэзідэнта»

Вядомы рэжысёр, гуру беларускай дакументалістыкі Юры Хашчавацкі 18 кастрычніка святкуе сваё 70-годдзе. Напярэдадні ён расказаў чытачам Новага Часу, пра што зняў свой першы фільм, як прыехаў з Адэсы ў Мінск, пра тое, які фільм здымае зараз. А яшчэ пра памылку, якую здзейсніў з Лукашэнкам...

— Калі вы ўпершыню пачулі пра Лукашэнку?

— З Лукашэнкам я здзейсніў памылку, якую здзейсніла ўся Беларусь, якая думае. Я запомніў яго голас, які чуў з радыё і ТБ. Тады разумеў задуму «маладых ваўкоў», якія вырашылі выкарыстаць Лукашэнку ў якасці тарану супраць непапулярнага рэжыму Кебіча. Першыя пару месяцаў пасля абрання Лукашэнкі ў мяне былі ідэі па рэфармаванні БТ. Мы прапанавалі праект, які ў выніку згарнулі.

Усё стала зразумела пасля выхаду фільма «Нянавісць. Дзеці хлусні». Калі я ўбачыў, у што ператвараецца дакументальнае кіно, я вырашыў зрабіць сваё кіно. Сёння я магу прызнацца, што прадзюсар Пётр Марцаў, які фінансаваў «Звычайнага прэзідэнта», атрымліваў грошы ад бізнесмена Пупейкі.

Цікава, што пазней Пупейка эміграваў у Польшчу, а Мінск запатрабаваў яго экстрадыцыі. У выніку палякі адмовіліся выдаваць Пупейку — якраз пасля дэманстрацыі па польскаму ТБ «Звычайнага прэзідэнта». На жаль, такіх, як Пупейка, было мала. У большасці ўсе хацелі хапануць.

Цалкам інтэрвью чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)