В мире
Зміцер Галко, «Новы час»

Харкаў мусіць стаць украінскім Сталінградам

Харкаў — гэта ўкраінскі Сталінград. У тым сэнсе, што стаўкі сапраўды вельмі высокія. Калі адняць Харкаў ад Украіны, на наступны ж дзень яна стане аграрнай дзяржавай.

Пра сітуацыю ў Харкаве мы пагутарылі з Аляксандрам Філоненкам, выпускніком Харкаўскага Нацыянальнага Універсітэта па спецыяльнасці «эксперыментальная ядзерная фізіка», а цяпер кандыдатам філасофскіх навук, дацэнтам кафедры тэорыі культуры і філасофіі навукі філасофскага факультэта ХНУ. Ён неаднаразова прыязджаў у Беларусь з лекцыямі, дзе я з ім і пазнаёміўся калісьці.

Аляксандр не з тых філосафаў, што «лунаюць у аблоках», не зважаючы на навакольную рэчаіснасць. Ён удзельнік Харкаўскага грамадскага форума — арганізацыі, створанай для «эфектыўнага кантролю за дзеяннямі ўсіх галінаў улады». Мой суразмоўца адразу ж дэманструе сваю абазнанасць у бягучых падзеях, кажучы: «Ёсць інфармацыя з вартых даверу крыніцаў, што ў перыяд ад Вялікадня да 9 мая Расія запланавала грамадзянскую вайну ва Украіне, якая мае скончыцца канчатковай і бязлітаснай «перамогай над фашызмам».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)