В мире
Зміцер Галко, «Новы час»

Харкаў: Крывавыя «антыфашысты»

«Мы тут зараз, як тыя рыбкі ў акварыюме. Плаваем ад сценкі да сценкі, тыкаемся ў шкло, і не ведаем — ці насыплюць нам корму, ці ўключаць кампрэсар або, можа, кіпяцільнік у ваду сунуць...», — лічаць харкаўскія журналісты.

Цяжка сказаць, наколькі адпавядаюць рэчаіснасці дадзеныя Уладзіміра Чысціліна, каардынатара харкаўскага Майдана, які гаворыць усяго пра 15% жадаючых далучэння да Расіі, але гэта дакладна не большасць гараджанаў.

Чаму ж тады не суціхаюць сепаратысцкія выступленні, чаму ў мінулую нядзелю колькасць удзельнікаў прарасійскага мітынгу значна перавышала колькасць майданаўцаў — яны проста ўмомант змялі іх?...

Я не вялікі майстра апісваць баявыя дзеянні, даруйце, буду сціслым. Шматтысячны натоўп свядома прыйшоў сюды біць безабаронных людзей, якіх было ледзь не ў дзесяць разоў меней. Як сведчаць відавочцы, якія прысутнічалі каля помніку Леніна, папярэдне там луналі заклікі «ісці забіваць майданутых». Яны ляцелі да помніку Шаўчэнкі як ашалелыя дзікі, равучы і рыкаючы.

Цалкам рэпартаж чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)