Общество

Алег Новікаў, Новы час

Хапун, што змяніў краіну

Неаднаразова жорсткія падаўленні дэманстрацый былі пралогам нацыянальных рэвалюцый. Як прыклад — падзеі ў Румыніі 30-гадовай даўніны.

Фота AP

Як ні смешна, аднак спускавым кручком гэтай гісторыі сталі асабістыя забабоны румынскага дыктатара Нікалаэ Чаўшэску. Генію Карпат — так любіў называць яго афіцыёз — была ўласцівая любоў да ўсяго гіганцкага.

 З гэтых прычынаў у пачатку 1989 года ён вырашыў стварыць буйныя сельскагаспадарчыя комплексы на тэрыторыях пражывання этнічных венграў у Трансільваніі. У рамках рэалізацыі плана, які быў названы «сістэматызацыяй», прадугледжвалася ліквідацыя 15–17 тысяч мясцовых вёсак.

Лагічна, што геніяльная ідэя лідара выклікала нараканні сялян, якія публічна агучваў пратэстанцкі прапаведнік Ласла Цёкеш з горада Тымішаара. У сваіх выступах ён адкрыта выказваўся супраць планаў уладаў і заклікаў у тым ліку да пасіўнага і актыўнага супраціву.

Такая актыўнасць не магла прайсці міма ўвагі спецслужбаў. Улетку 1989 года знік адзін з паплечнікаў Цёкеша. Яго знайшлі праз некалькі дзён у лесе, прывязаным да дрэва і расстраляным ва ўпор. Падазраюць, што яго забілі супрацоўнікі сакрэтнай службы Секурытатэ.

Неўзабаве, 16 снежня 1989 года прыйшлі і за самім Цёкешам. Афіцыйна — каб выселіць з дома ў горадзе Тымішаара з-за распальвання міжнацыянальнай варожасці. Пратэставаць у абарону пастара выйшлі спачатку ўсе прыхаджане, потым усё венгерскае насельніцтва гораду, а пасля — і ўвесь горад.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(15)