Хайдзі Клум ці Зоі Салдана? (галасаванне)

Шыкоўная немка супраць гарачай пуэртарыканкі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Адна з самых знакамітых мадэлей свету Хайдзi Клум ужо другі дзясятак не сыходзіць са старонак часопісаў і газет. Яна не толькі рэкламуе бялізну ды сродкі па доглядзе за валасамі, але і здымаецца ў кіно. Сярод апошніх яе кінематаграфічных работ – эпізадычныя ролі ў серыяле «Сэкс ў вялікім горадзе» ды фільме «Д’ябл носіць Прада». Не застаецца па-за ўвагай грамадскасці і асабістае жыццё мадэлі. Асаблівы рэзананс выклікаў яе разрыў са спеваком Сілам, з якім Хайдзі паспела нажыць чатырох дзяцей, і раман з яе целаахоўнікам.

Супрацьстаіць ёй зорка «Аватара» і «Стартрэка» актрыса з дамініканска-пуэртарыканскімі каранямі Зоі Салдана. У адрозненне ад суперніцы, асабістае жыццё прыгажуні не настолькі актыўна абмяркоўваецца ў прэсе, затое апошнія заявы актрысы пра тое, што яна, магчыма, будзе выхоўваць сваіх дзяцей з жанчынай, прымусілі аматараў пахвалявацца. Аднак пакуль ні жанчынамі, ні нават дзецьмі ў жыцці Зоі нават і не пахне.

Хайдзі Клум

Зоі Салдана

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 405 наведвальнікаў. Перамагла Хайдзі Клум — 74.1%:25,9%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Дзіта Фон Ціз — Адрыяна Ліма

Беёнсэ — Джэсіка Альба

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)