Общество
Юлія Ружачка

“Хай Бог благаславіць Беларусь!”

10 лістапада ў Мінскім Архікатэдральным Касцёле адбылася ўрачыстасць, якую беларускія вернікі чакалі асабліва. Новапрызначаны Архібіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч афіцыйна ўступіў на сваю пасаду.

Бліз Архікатэдральнага касцёлу сёння большасць месцаў для аўтапарковак былі заняты машынамі з дыпламатычнымі нумарамі ды са сцягамі еўрапейскіх дзяржаў і ЗША.

Павіншаваць новапрызначанага Архібіскупа Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з усёй Беларусі прыехалі святары і прадстаўнікі розных манаскіх супольнасцей, у тым ліку і прадстаўнікі іншых канфесій.

Прымалі ўдзел ва ўрачыстасці і госці з іншых краін: удзельнікі дыпламатычных місій і тыя, хто прыехаў на Беларусь адмыслова для ўрачыстасці. Сярод іх кардынал з Ватыкану, прадстаўнік Мальтыйскага ордэна з Аўстрыі і інш.

Мітрапаліт звярнуўся да прысутных на розных мовах, у тым ліку на армянскай, латышскай, літоўскай, англійскай, польскай, беларускай і інш.

Архібіскупа расчуліла тое, што большасць людзей нават у такое неспрыяльнае надвор’е знаходзілася на вуліцы на працягу больш чым трох гадзін!

Яшчэ да пачатку цырымоніі ён адзначаў, што прыехаўшы ў Мінск, адразу адчуў, што людзі жывуць гэтай падзеяй, чакаюць яе, рыхтуюцца і адчуваюць яе вялікую значнасць.

А напрыканцы службы, да традыцыйнага спеву рэлігіййнага гімна Беларусі “Магутны Божа” далучыўся і шведскі пасол Стэфан Эрыксан.

Таксама па тэме:

Архиепископ Кондрусевич вступил в должность митрополита Минско-Могилевского

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)