Общество
Аляксандр Кур’яновіч, Новы час

«Хачу ўбачыць паразу ворага і трыумф нацыянальнага духу»

Асабістыя перакананні Славамiра Адамовіча не маглі не абумовіць яго палітычных амбіцый.

Славамір, якія заўсёды сімпатызаваў БНФ, марыў, аднак, пра стварэнне больш радыкальнай арганізацыі. Першы крок на гэтым шляху быў зроблены 27 ліпеня 1994 года, калі...

Лідар групоўкі «Правы рэванш» Славамір Адамовіч. Крыніца: «Пагоня», кастрычнік 1994 года 

Перадвыходная сталічная пятніца 26 красавіка 1996 года абяцала быць цёплай. Жыхары марылі пра хутчэйшае заканчэнне працы, каб прайсціся з сем’ямі і сябрамі па квітнеючым горадзе. Праўда, у свежым паветры ўжо пахла навальніцай: дзясяткі тысяч неабыякавых людзей вырашылі прыняць удзел у Чарнобыльскім шляху з нагоды дзесяцігоддзя страшэннай катастрофы і адначасова выказаць пратэст супраць палітыкі Аляксандра Лукашэнкі.

У дзень Чарнобыльскага шляху адзін чалавек зрабіў запіс у сваім дзённіку: «Дзесяць гадоў з дня аварыі на ЧАЭС. Ясны цёплы дзень, якога я не бачу, толькі чую гукі з волі: ціўкае сініца, мяўкае кот, званы на Катэдральным саборы. Сёння там БНФ арганізуе шэсце. Як яно будзе? У двары паміж турмой i будынкам Міністэрства ўнутраных спраў салдаты ўнутраных войскаў i амапаўцы бразгаюць шчытамі, чуваць каманды. Відаць, грузяцца на машыны. Што там адбываецца? Ці выстаяць нашы людзі?»

Прыняць удзел у Чарнобыльскім шляху ён не мог, бо на той час з’яўляўся вязнем «амерыканкі». І каб даведацца, хто гэта такі і як аказаўся ў каменных абдымках адной з самых страшэнных беларускіх турмаў, неабходна зрабіць экскурс у мінулае.

У 1990 годзе літаратурнае асяроддзе краіны пазнаёмілася з «Кальварыйскімі клёнамі». Гэты невялічкі дэбютны паэтычны зборнік з’явіўся на свет не ў шараговай друкарні, а ў выдавецтве ЦК КПБ Беларусі. Тагачаснае кіраўніцтва Беларускай ССР пачало падлашчвацца пад новыя павевы і мусіла даваць «зялёнае святло» новым талентам.

Аўтарам значыўся студэнт БДУ, сябра таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя» Славамір Генрыхавіч Адамовіч, які нарадзіўся ў 1962 годзе ў далёкай Архангельскай вобласці.

Працяг тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)